Реакция российских официальных лиц на это событие резко контрастирует с негодованием белорусских властей.

Журналист Юрий Дракохруст в отличие от других наблюдателей не считает, что в отношениях Минска и Москвы наметился тренд "хвост вертит собакой". Об этом, его по мнению, свидетельствует реакция пресс-секретаря российского президента Дмитрий Пескова, которую можно назвать "шпилькой" в адрес Лукашенко:
- Рэакцыя крамлёўскага прэсавага сакратара Дзьмітрыя Пяскова на скасаваны чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусі ўяўляе сабой выразны кантраст з тымі рытарычнымі громамі і маланкамі, якія гучаць на гэты конт ад прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, піша Юры Дракахруст.
«Скрадзенае сьвята», «спонсары сталі ахвярамі палітычных гульняў» «прэцэдэнт, пры якім спаборніцтвы могуць дагаджаць інтарэсам палітыканаў» - словам, гарачае абурэньне.
А з Крамля гучыць усяго толькі шкадаваньне. І пры гэтым – з нагоды таго, што «такія рашэньні давялося (!) прыняць».
Іншымі словамі, для Пяскова скасаваньне чэмпіянату ў Менску - гэта ня прошукі падступнага Захаду, «ворагу славянства», не ідэалягічная дывэрсія, не замах на сувэрэнітэт Беларусі.
Проста давялося. Так жыцьцё склалася. Зьбег абставінаў непераадольнай сілы. А можа Беларусь і сапраўды ня здолела гарантаваць належную бясьпеку спаборніцтва, што стала афіцыйнай матывацыяй пераносу чэмпіянату зь Менску.
А то там то каранавірус «псыхозам» абвесьцяць, то парад на 9 траўня зладзяць, то адсутнасьць карантынных мераў абвесьцяць найлепшай стратэгіяй барацьбы з «псыхозам». Ненадзейна ўсё, словам. Ня тое, што ў Расеі.
Напэўна, ня варта перабольшваць значэньне гэтага кантрасту паміж палкасьцю афіцыйнага Менску ў гэтым пытаньні і касьмічным холадам крамлёўскай рэакцыі.
Але гэта безумоўна шпілька, намёк на тое, што ў супрацьстаяньні Беларусі з Захадам Крэмль ня будзе сабакам, якім круціць хвост.
У Крамля сваё супрацьстаяньне з Захадам і ён ад яго адмаўляцца не зьбіраецца. А ў Лукашэнкі – сваё. Хай змагаецца. Сам.